Супрацоўнікі МНС дапамагаюць справіцца з наступствамі непагадзі

3 мая 2021

Паваленыя дрэвы, святлафоры і пашкоджаныя аўто. Ратавальнікі дапамагаюць справіцца з наступствамі шквалістага ветру ў сталіцы. Парывы месцамі дасягаюць 15-20 метраў за секунду. Некалькі дрэў трапілі на праезную частку. Каб іх распілаваць і хутка прыбраць, на месца выязджалі супрацоўнікі МНС. Абышлося без пацярпелых. Каб прадухіліць здарэнні, ратавальнікі рэкамендуюць не паркаваць аўто паблізу дрэў і старых канструкцый.