Супрацоўнікі ГУБЭЗ МУС устанавілі факты незаконнай рэалізацыі і перапродажу білетаў на спаборніцтвы

21 июня 2019

Але не ўсе ў гэтыя дні думаюць пра спорт, не засталіся ўбаку і аферысты: супрацоўнікі ГУБЭЗ МУС устанавілі факты незаконнай рэалізацыі і перапродажу білетаў на спаборніцтвы. Набыць квіткі прапаноўвалася на трох розных інтэрнэт-сайтах, і доступ да гэтых рэсурсаў зараз абмежаваны. Падчас Еўрапейскіх гульняў наша сталіца можа стаць прывабным месцам для кіберзлачынцаў. Такую магчымасць не выключаюць супрацоўнікі ўпраўлення па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій. Як прыклад праваахоўнікі прыводзяць затрыманне групы беларусаў, якія рыхтаваліся адправіцца ў Маскву на чэмпіянат па футболе. Мінулым летам двое мужчын загадзя купілі спецыяльнае прыстасаванне, якое счытвала звесткі банкаўскіх карт. Зламыснікаў затрымалі.

Каб не патрапіць у сеткі кіберзлачынцаў, перад загрузкай карты ў банкамат варта яго агледзець і ўпэўніцца ў адсутнасці дадатковых прыстасаванняў. Працэс набору ПІН-кода павінен заставацца максімальна канфідэнцыяльным.