Супрацоўнікі ДАІ фіксуюць усплёск ДТЗ

4 февраля 2021
У сталіцы таксама супрацоўнікі ДАІ фіксуюць усплёск ДТЗ. Не ўсе вадзіцелі ўлічваюць умовы надвор'я і стан дарожнага пакрыцця. 

Так, на вуліцы Янкі Купалы ў выніку заносу 40-гадовы вадзіцель "фальксвагена" ўчыніў наезд на мікрааўтобус гэтай жа маркі. Ён не справіўся з кіраваннем падчас перастраення з другой паласы ў трэцюю. Пацярпелых няма, аднак транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.