Стан 12-гадовага Ромы па-ранейшаму цяжкі

10 мая 2021

12-гадовы Рома Кагатоўскі на руках вынес з вогненнага дома свайго малодшага брата і атрымаў апёкі больш за 60 % цела.

Паводле інфармацыі медыкаў, стан дзіцяці па-ранейшаму цяжкі, але назіраецца невялікая станоўчая дынаміка. Хлопчык знаходзіцца ў спецыяльным супрацьапёкавым ложку "Клінітрон", ён падключаны да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх, у прытомнасці, рэагуе на зварот да яго па імені. Ужо выкананы тры аператыўныя ўмяшанні на паражоных участках цела, аперацыі будуць праводзіцца з інтэрвалам 2-3 дні. Прымяняюцца ўсе самыя сучасныя метады лячэння. На дадзены момант арганізм дзіцяці спраўляецца. Урачы робяць усё магчымае, каб Рома пайшоў на папраўку.