Адбылося першае пасяджэнне рабочай групы, створанай для вывучэння праблемных пытанняў будаўнічай галіны

18 июня 2013

Сёння адбылося першае рабочае пасяджэнне групы, створанай па даручэнні Кіраўніка дзяржавы для вывучэння праблемных пытанняў будаўнічай галіны. Былі дэталёва абмеркаваныя негатыўныя аспекты, што ёсць на ўсіх стадыях будаўнічага працэсу, і выпрацаваны сумесны план работы.


Па выніках абмеркавання кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Андрэй Кабякоў, прызначаны Аляксандрам Лукашэнкам старшынёй рабочай групы, правёў размеркаванне абавязкаў у адпаведнасці з прафесійнымі навыкамі. Мяркуецца, што рабочая група будзе збірацца як мінімум два разы на тыдзень. Наступнае пасяджэнне намечана на 20 чэрвеня. У цэнтры разгляду - работа службаў заказчыка, у тым ліку нізкая эфектыўнасць дзейнасці ўпраўленняў капітальнага будаўніцтва.


Нагадаем, як адзначалася 14 чэрвеня на нарадзе ў Кіраўніка дзяржавы, сфера дзейнасці ўпраўленняў капітальнага будаўніцтва на сёння з'яўляецца адной з найбольш праблемных. Размова ідзе наконт шэрагу пытанняў: ад прабелаў у дзеючай нарматыўнай прававой базе, непразрыстасці выдзялення фінансавых сродкаў, нізкай якасці будаўніцтва жылля да карупцыйных праяў.