Утрыманне вуглякіслага газу ў паветры пабіла новы рэкорд за апошнія некалькі мільёнаў гадоў

25 октября 2016
Такія звесткі спецыялістаў з Сусветнай метэаарганізацыі. Паводле прагнозаў, канцэнтрацыі CO2 застануцца на такім максімальным узроўні, а менавіта - 400 частак на мільён на працягу шматлікіх пакаленняў. Прычынай такога рэзкага скачку эксперты называюць прыродную з'яву Эль-Ніньё. Гэта анамальнае пацяпленне паверхневых вод Ціхага акіяна, што выклікае змены надвор'я на Зямлі.