Сакавіты сезон у агракамбінаце "Ждановічы"

17 февраля 2021

Пачаць новы сельскагаспадарчы год без страт. Гаворка не толькі пра сяўбу азімых, але і леташні ўраджай. Яблыкі, морква, бульба, цыбуля - зберагчы ўсё гэта дапамагае нарыхтоўка агародніны на зіму.

Так, вітамінную прадукцыю гаспадаркі рэалізуюць круглы год, займаюцца і яе перапрацоўкай. Напрыклад, у агракамбінаце "Ждановічы" запусцілі лінію па вытворчасці яблычнага соку. Больш падрабязна - Алена Вітко.


Менавіта тут свой пачатак бяруць яблычныя рэкі. Вытворчасць соку для агракамбіната “Ждановічы” - ніша новая. Першую лінію запусцілі ўсяго тры месяцы таму.

Затым сакавітай партыяй напаўняюць ёмістасці часовага захоўвання. І адпраўляюць на пастэрызацыю (ці тэрмічную апрацоўку). Сок награваюць да 80 градусаў. Менавіта такая тэмпература дазваляе захаваць максімум вітамінаў і карысных рэчываў.

На смак прадукцыі ўплывае і якасць яблыкаў. Пры гэтым вырасціць добры ўраджай - гэта толькі палова поспеху. Важна яго захаваць.

Аб'ём гэтага сховішча - амаль 3 тысячы тон. Тут усе яблыкі айчынных сартоў. Гэта, напрыклад, беларускае салодкае. Каб захаваць ураджай такім якасным, тут падтрымліваюць тэмпературу ад 2 да 4 градусаў са знакам плюс.

Аграрны сезон у фермерскай гаспадарцы - круглы год

А гэта ўжо сховішча ў Мядзельскім раёне. Фермерская гаспадарка ў асноўным накіравана на экспарт. Зараз - як раз вырас попыт на познія сарты яблыкаў.
Пад яблыневы сад у гаспадарцы адведзена амаль 40 гектараў. Акрамя гэтага, вырошчваюць ягады: клубніцы, вішню, суніцы. А таксама і збожжавыя, і зернебабовыя культуры. Так, азімым жытам ужо засеяна больш за 200 гектараў. Засталося дачакацца добрага ўраджаю ў новым сезоне.