Уласную калекцыю валеных сумак, аксесуараў і жаночых берэтаў стварыла Вольга Пілецкая

6 декабря 2018

Калекцыя сумак, аксесуараў і берэтаў з воўны. Майстар з Клецка - Вольга Пілецкая амаль дзесяць гадоў стварае жаночыя ўпрыгажэнні сваімі рукамі. Цікавасць да валення з'явілася яшчэ ў школе. Спачатку з воўны стварала карціны, затым - брошкі, каралі, завушницы. Майстар удзельнічае не толькі ў рэспубліканскіх, але і ў міжнародных выставах. Больш падрабязна Наталля Кезік.


Вольга Пілецкая - майстар па валенні - слой за слоем гадзінамі выкладвае неабходны малюнак з рознакаляровай воўны. Нават невялікая кветка з лямцу першапачаткова выглядае як вялікі слоены пірог. Вольга некалькі гадоў запар працуе выключна ў тэхніцы мокрага валення - рукамі збівае воўну з дапамогай шчолачнага мыльнага раствору.

Валеннем жыхарка Клецка займаецца амаль дзесяць гадоў. Спачатку з лямцу малявала карціны, затым стварала з бавоўны пацеркі і брошкі. Зараз захапілася жаночымі сумкамі. Ніводны выраб майстар не сшывае. Для адной сумкі, напрыклад, неабходна мінімум 200 грамаў мяккага, рознакаляровага матэрыялу. Але зараз аддае перавагу воўне натуральнага колеру.

Спосаб мокрага валення Вольга выкарыстоўвае толькі дома. На працы ў раённым цэнтры культуры разам са школьнікамі цацкі ствараюць выключна пры дапамозе іголкі. Для самых маленькіх шапавалаў металічны інструмент мяняюць на драўляны.

Спачатку маленькія майстры вучацца валяць невялікія элементы - шарыкі, пялёсткі, лісточкі. Іх затым складваюць у вялікія кампазіцыі. Да канца года самыя ўмелыя і цярплівыя звяжуць з воўны пухнатую саву.

Уласную калекцыю сумак, аксесуараў і жаночых берэтаў Вольга Пілецкая выстаўляе на кірмашах беларускіх майстроў. Сёлета давала майстар-класы ў Літве і Польшчы. А вось ствараць вырабы на заказ майстар амаль заўсёды адмаўляецца. Упэўнена - цёплыя аксесуары з воўны спачатку трэба ўбачыць.