Снегапады ў Беларусі абясточылі 400 населеных пунктаў

26 ноября 2013

Моцны вецер і мокры снег учора парушылі электразабеспячэнне ва ўсіх рэгіёнах краіны. Больш за ўсё ад стыхіі пацярпелі Мінская і Віцебская вобласці. У асноўным лініі абрываліся праз наліпанне снегу. Зараз аварыйныя брыгады актыўна працуюць над аднаўленнем падачы святла.


Сёння на большай частцы Беларусі снегапады працягнуцца. На дарогах - галалёдзіца. Тэмпература паветра захаваецца з мінусам. І нягледзячы на тое што дарога слізкая, у цэлым становішча на магістралях застаецца спрыяльным. Слота выклікала толькі заторы і некалькі малаважных аварый. Дзяржаўтаінспекцыя ўвяла план Надвор'е.