Глядзіце сёння восьмую серыю праекта "17 імгненняў вайны"

28 июня 2019

Агенцтва тэленавін працягвае знаёміць гледача з праектам "17 імгненняў вайны" да 75-годдзя вызвалення Беларусі. У восьмай серыі - падзеі серады 28 чэрвеня 1944 года. Нашы войскі авалодваюць Магілёвам, Быхавам, Асіповічамі і вызваляюць каля тысячы населеных пунктаў. У гэты дзень завяршаецца і Віцебска-Аршанская аперацыя. А яшчэ пра тое, як загінуў сяржант Джанумян, які вызваляў Лагойскі раён. Аб усім гэтым сёння на "Беларусь 1" і "Беларусь 24".