Урокі з прыстаўкай смарт праходзяць у школах і гімназіях Мінска

27 апреля 2022

Смарт-тэхналогіі ў адукацыйным працэсе. Вучні сталічных школ і гімназій спасцігаюць навуку робататэхнікі і праграмавання. Так, у гімназіі № 13 навучанне таксама з IT-ухілам. Медыяцэнтр, навуковыя лабараторыі, аснашчэнне профільных кабінетаў. Усё гэта спрыяе развіццю стэм-адукацыі для школьнікаў. На ўроку інфарматыкі, напрыклад, акрамя асноўных заняткаў па праграме, 10-класнікі распрацоўваюць інтэлектуальныя гульні і нават аграпраграмы. Электронныя датчыкі дапамагаюць вызначыць сухасць глебы і самі паліваюць расліну ў патрэбны час. 

Самыя перспектыўныя IT-праекты школьнікі дэманструюць на гарадскіх смарт-канферэнцыях і конкурсах. Абараняюць свае вынаходкі і на пляцоўках Парка высокіх тэхналогій.