Службы жыццезабеспячэння Віцебшчыны перайшлі на кругласутачны рэжым працы

19 апреля 2013

На перыяд паводкі ўсе службы жыццезабеспячэння Віцебшчыны перайшлі на кругласутачны рэжым працы.  Вялікая вада пагражае жыхарам 10 раёнаў вобласці.  Паводле апошняй інфармацыі, у рэгіёне падтопленыя 12 мастоў і ўчасткаў дарог,  34 жылыя дамы, 80 надворных пабудоў.  Каб аб'ектыўна ацаніць паводкавую сітуацыю, сёння  кіраўніцтву  паўночнага рэгіёну прыйшлося падняцца ў паветра. 


На верталёце МНС палятала і Алена Панцюхова. Сёння кіраўніцтва вобласці мае намер абляцець усе раёны Віцебшчыны, дзе зарэгістраваныя выпадкі падтаплення. Таму што толькі з верталёта можна атрымаць аб'ектыўную ацэнку паводкавай сітуацыі. Вышыня - 200 метраў, хуткасць - 150 кіламетраў за гадзіну. На борце верталёта галоўны ратавальнік вобласці і кіраўнік аграпрамысловага комплексу.  Трэба ацаніць стан азімых, паглядзець, ці шмат вады стаіць на палях, ну і, вядома, ацаніць маштабы падтапленняў у пацярпелых ад паводкі рэгіёнах. Лёзненскі раён. У выніку павышэння ўзроўню вады ў рацэ Чэрніца пад вадой апынуўся аўтамабільны мост побач з вёскай Асіпенкі.  А гэта ўжо Дубровеншчына, тут непрыемнасці прынёс Днепр.  У раёне падтопленыя 6 жылых дамоў і 12 гаспадарчых пабудоў.  У Віцебскім раёне, у паўночнай яго частцы, трывогу выклікае вялікая колькасць вады на палях.  Вось тут, напрыклад, тэхніка зможа праехаць яшчэ не хутка. Галоўная выснова аблёту - надзвычайнай сітуацыі няма, але трэба быць напагатове. Узровень вады ў рэках Віцебшчыны працягвае расці.  У Оршы, Верхнядзвінску і Шаркаўшчыне ён ужо перавысіў небяспечныя значэнні.  Таму ўсе службы, адказныя за жыццезабеспячэнне насельніцтва, да канца паводкі будуць працаваць кругласутачна.