Складаная сітуацыя на мяжы з Украінай

14 июля 2013

У пункце пропуску Новая Гута знаходзяцца больш за 200 легкавых аўтамабіляў. Галоўная прычына - пачатак масавага сезона водпускаў. У асноўным чарга складаецца з машын з расійскімі нумарамі. Нашы суседзі аддаюць перавагу ехаць на ўкраінскі поўдзень беларускімі дарогамі. Пагранічнікі рэкамендуюць перасякаць мяжу ў менш загружаных пунктах пропуску - Весялоўка, Камарын, а таксама ў пунктах мазырскага кірунку.