СК праводзіць брыфінг для журналістаў наконт гібелі радавога Аляксандра Коржыча

13 октября 2017

Нагадаем, цела 21-гадовага радавога Аляксандра Коржыча было знойдзена 3 кастрычніка ў воінскай часці ў Пячах. Зараз у рамках расследавання правяраюцца ўсе магчымыя версіі аб прычынах і акалічнасцях здарэння. Узбуджана крымінальная справа.

У гэтыя хвіліны Следчы камітэт праводзіць брыфінг для журналістаў. Як стала вядома, разглядаюцца тры версіі таго, што адбылося: забойства, давядзенне да самазабойства і самазабойства. Мы сочым за інфармацыяй, якая паступае. Падрабязнасці - у нашых наступных выпусках.