Следчыя высвятляюць акалічнасці смерці асуджанага ў калоніі Шклова

25 мая 2021

Паводле звестак СК, 21 мая дзяжурны кантралёр выявіў у непрытомным стане 50-гадовага Вітольда Ашурка. Для аказання дапамогі мужчыне выклікалі медыкаў, але выратаваць яго не атрымалася. На месцы працавала следча-аператыўная група. Працягваецца апытанне супрацоўнікаў калоніі. Устаноўлена, што за месяц знаходжання ў выпраўленчай установе асуджаны дапусціў 12 парушэнняў, за што быў пераведзены ў памяшканне камернага тыпу.

Адзначаецца, што пры анатаміраванні прыкмет крымінальнага характару смерці не выяўлена. Каб даведацца пра дакладную прычыну, спецыялісты праводзяць комплексную судова-медыцынскую экспертызу.