"Славянскі форум сем'яў" сабраў каля паўтысячы ўдзельнікаў

25 сентября 2022
"Славянскі форум сем'яў" прайшоў у Мінску. Духоўна-асветніцкі праект сабраў каля паўтысячы ўдзельнікаў з усіх куткоў Беларусі, а таксама з Расіі. 

"Славянскі форум сем'яў" - частка шматлікіх мерапрыемстваў, прысвечаных 1030-годдзю праваслаўя на беларускіх землях. У гонар вялікай даты Беларускі экзархат адзначыў узнагародамі і падзякамі 7 шматдзетных сем'яў.