СК: Жыхар Рэчыцы, які загінуў, знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення і пад уздзеяннем наркотыкаў

3 января 2022

Следчыя пракаментавалі акалічнасці смерці жыхара Рэчыцы. 27-гадовы мужчына прыцягнуў увагу праваахоўнікаў сваімі неадэкватнымі паводзінамі - назаляў прахожым, правакаваў іх. На заўвагу міліцыянераў не рэагаваў і паводзіў сябе агрэсіўна, за што і быў затрыманы. Па дарозе на медыцынскі агляд яму стала дрэнна. Нягледзячы на рэанімацыйныя мерапрыемствы, жыхар Рэчыцы памёр у бальніцы.