Сітуацыя аб атручванні дзяцей у мінскай школе на асаблівым кантролі

28 ноября 2020

Мы працягваем сачыць за сітуацыяй з атручваннем дзяцей у 61-й школе Мінска. Праблема адразу была ўзята на асаблівы кантроль. Бо пацярпелі дзеці. А што можа быць важнейшым у нашым жыцці?

У Следчым камітэце Беларусі сёння агучылі папярэднюю версію. Прычына атручвання - стафілакок. Адразу адзначым, на сённяшні дзень усе дзеці выпісаны. Нагадаем, здарэнне адбылося 20 лістапада. Дрэнна стала 200 школьнікам, 18 з іх трапілі ў бальніцу. Была ўзбуджана крымінальная справа.

З 23 лістапада праца харчаблоку ў школе адноўлена. Працуе новая часовая брыгада павароў. Усе падрабязнасці - у матэрыяле Аляксандра Камовіча (відэа).