Сістэму работы са зваротамі грамадзян у Мінску раскадравалі для дэлегацыі Башкартастана

19 апреля 2023

Цесная кааперацыя ў сферы паслуг. Сістэму работы са зваротамі грамадзян абмеркавалі сёння ў Заводскім раёне Мінска з прадстаўнікамі дэлегацыі  Башкартастана. Гасцям Мінска прадэманстравалі, як працуе сталічная служба "Адно акно". На яе прыкладзе паказалі аператыўнасць вырашэння пытанняў, з якімі звяртаюцца  жыхары горада. Аптымізаваць працу і павысіць якасць абслугоўвання грамадзян і дапамагаюць сучасныя тэхналогіі.

Абмеркавалі таксама пытанні двухбаковага супрацоўніцтва з расійскім рэгіёнам ў іншых сферах. Фокус дыялога  і на ўзаемавыгадных сумесных праектах  турызму і гандлю.

Акцэнт - на рэгіянальнае супрацоўніцтва.  Беларусь і Расія зараз актыўна рыхтуюцца да форуму рэгіёнаў, які пройдзе сёлета ва Уфе. Менавіта там  плануецца замацаваць і пашырыць партнёрскія адносіны.