Бэз Перамогі высадзяць у парках Мінска

10 марта 2015

Духмяная акцыя "Бэз Перамогі" стартавала летась. Тады ветэраны і актыўныя мінчане высаджвалі кусты ў парку Перамогі. Сёлета бэз з’явіцца ў Лошыцкім, парку Горкага і Чалюскінцаў. Акцыя прымеркаваная да 70-годдзя Перамогі. Дарэчы, да 9 Мая Мінск упрыгожаць каля 2 мільёнаў кветак. У месцах масавага святкавання, уздоўж магістраляў, ля мемарыялаў і помнікаў героям Айчыннай вайны высаджана 300 тысяч цюльпанаў, нарцысаў і крокусаў.

Сёлета ў сталіцы будуць больш высаджаваць хваёвых і шматгадовых раслін. Жывыя кампазіцыі з’явяцца як на праспектах Пераможцаў і Незалежнасці, так і ў кожным раёне горада. Зелянейшым Мінск стане на 50 тысяч дрэў.