Бэз "паўлінка" зацвіце ў Лагойскім раёне

7 июля 2020
“Паўлінка” зацвіце ў Акопах! Гэты сорт бэзу высадзілі сёння ў філіяле літаратурнага музея Янкі Купалы, што ў Лагойскім раёне. Дэкаратыўныя кусты з'явіліся пад вокнамі бацькоўскай хаты. Да маці і сясцёр народны паэт прыязджаў з 1909  па 1926 год. Высадка бэзу - гэта сумесны праект Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, Цэнтральнага батанічнага сада і Купалаўскага тэатра.

У Акопах Янка Купала напісаў больш за 80 вершаў, драму "Раскіданае гняздо", трагікамедыю "Тутэйшыя" і знакамітую на ўвесь свет камедыю "Паўлінка".