Моцныя снегапады і галалёдзіца чакаюцца на выхадных у Мінску і вобласці

26 ноября 2021

Напярэдадні каляндарнай зімы моцныя снегапады, завіруха і галалёд. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'явілі сіноптыкі на найбліжэйшыя выхадныя ў сталіцы і вобласці. На дарогах будзе слізка - вадзіцелям і пешаходам варта быць асабліва ўважлівымі. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 2 да плюс 3. Днём - ад мінус 1 да 6 цяпла.

На наступным тыдні ў Мінску пахаладае

У панядзелак надвор'е істотна не зменіцца. Тэмпературны фон пачне паступова паніжацца. Днём - ад нуля да плюс 5.