Беларусь і Польшча падпісалі двухбаковы дагавор аб сацыяльным забеспячэнні

13 февраля 2019

Беларусь і Польшча падпісалі двухбаковы дагавор аб сацыяльным забеспячэнні ў рамках афіцыйнага візіту ў Варшаву парламенцкай дэлегацыі Беларусі. Узначаліў яе старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч. Узровень візіту надзвычай высокі. Беларускую дэлегацыю прынялі Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі. Двухбаковае супрацоўніцтва, у тым ліку, палітычныя і гандлёва-эканамічныя кантакты, абмеркавалі і ў польскім сейме: з кіраўніком сената, маршалам Станіславам Карчэўскім. Заўтра наша дэлегацыя адправіцца ў Беласток.