Школьніцы з Крупак ствараюць арыгінальныя калекцыі аддзення з беларускім каларытам

15 января 2019

Аўтэнтычны дрэс-код з лёну і нават джынсавай тканіны. Арыгінальныя калекцыі аддзення з беларускім каларытам ствараюць школьніцы з Крупак. Юныя дызайнеры спалучаюць розныя матэрыялы, пры гэтым імкнуцца захаваць элементы традыцыйных беларускіх касцюмаў. Прычым такія мадэлі дэманструюць не толькі на подыуме, але і выбіраюць для сябе. Зараз калектыў рыхтуецца да рэспубліканскага творчага конкурсу.

Усе касцюмы - ад эскізаў да ўвасаблення - робяць выключна сваімі рукамі. Дапаўняюць вобразы і арыгінальныя аксесуары.