"Школа актыўнага грамадзяніна" аб'яднала сёння старшакласнікаў па ўсёй краіне

22 сентября 2022
Патрыятычнае выхаванне моладзі, павага да гісторыі і адзінства беларусаў. "Школа актыўнага грамадзяніна" аб'яднала сёння старшакласнікаў па ўсёй краіне. У сталіцы, напрыклад, вялікі дыялог у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта адбыўся на базе 182-й школы імя Уладзіміра Карвата. Там сустрэліся падлеткі і педагогі, кіраўніцтва школы і прадстаўнікі Міністэрства адукацыі. Ключавыя тэмы -  дзейнасць студатрадаў і летняя занятасць моладзі. Успаміналі таксама маршрут беларуска-расійскага праекта "Цягнік памяці". Акрамя гэтага, прэзентавалі дзейнасць ваенна-патрыятычнага клуба "Арляняты. Наследнікі Перамогі!". Самым актыўным і ініцыятыўным  уручылі ўзнагароды.

Экскурсіі ў Брэсцкую крэпасць і мемарыяльны комплекс "Чырвоны Бераг", "Вахта памяці" ў Санкт-Пецярбургу. Падчас дыялогавай пляцоўкі юныя патрыёты пазнаёмілі са сваёй дзейнасцю, а таксама расказалі гісторыю ўстановы адукацыі і малой радзімы.