"Шчаўкунчык" вяртаецца на сцэну Вялікага тэатра Беларусі

13 октября 2020

Абноўлены "Шчаўкунчык" гэтым вечарам вернецца на сцэну Вялікага тэатра. Новая рэдакцыя балета - за мастацкім кіраўніком Валянцінам Елізар'евым. У пастаноўку не проста ўнеслі карэкціроўкі, казку на пуантах на музыку Чайкоўскага літаральна адрэстаўрыравалі. Да прэм'еры ў цэхах аднавілі дэкарацыі Яўгена Лысіка, іх гледачы бачылі на прэм'ерным паказе 1982 года. Гэты балет ахрысцілі адным з самых масавых спектакляў Вялікага, задзейнічана 5 саставаў салістаў. Ну а для тых, хто не зможа назіраць за каляднай гісторыяй з глядзельнай залы, тэлеканал "Беларусь 3" падрыхтуе тэлеверсію прэм'ернага паказу. У эфіры "Шчаўкунчык" пакажуць у канцы кастрычніка.