Сезон зімовай рыбалкі завершаны, папярэджваюць у МНС

29 февраля 2024

Ратавальнікі нагадваюць - сезон зімовай рыбалкі скончаны! Выхад на лёд забаронены! Спецыялісты Асвод Мінскай вобласці манітораць сітуацыю на вадаёмах. Падчас рэйдаў сустракаюць тых, хто усё ж такі рызыкуе сваім жыццём. Раяць ім як мага хутчэй пакінуць месца зімовага промыслу.

Штодня ратавальнікам прыходзіцца выязджаць на аказанне рэальнай дапамогі рыбакам, якія трапілі ў ледзяную пастку. Таму нагадваюць правілы, як неабходна паводзіць сябе ў экстраннай сітуацыі.

Толькі за гэты год на вадаёмах Мінскай вобласці вадалазы дасталі з ледзяной палонкі семярых рыбакоў. Чатырох выратаваць не ўдалося. Асвод нагадвае, што нават самы добры ўлоў не каштуе жыцця чалавека.