Сезон кірмашоў у Мінску працягваецца

21 октября 2019

Журавіны ад 4 рублёў, беларускія грэцкія арэхі, кавуны і вінаград. Сезон кірмашоў у Мінску працягваецца. Вялікая гандлёвая пляцоўка  ля Палаца спорту  аб'яднала фермераў з усёй краіны. Свежы ўраджай можна было набыць па зніжаным кошце. Увогуле падчас восеньскіх кірмашоў мінчане патрацілі мільён 890 тысяч рублёў. Рэалізавана больш за тысячу тон прадукцыі. У асноўным гэта садавіна і агародніна.

У гэтыя выхадныя восеньскія кірмашы працягнуцца  ля "Чыжоўка-Арэны", а таксама ў кожным раёне сталіцы. Гандлёвых пунктаў больш за паўтары сотні.