У Маскве паказалі спектакль Купалаўскага тэатра

23 января 2020
У пасольстве Беларусі ў Маскве збіралі "Ураджай". Спектакль з такой назвай прайшоў на сцэне культурнага цэнтра дыпмісіі. Дзеянне адбываецца ў восеньскім яблыневым садзе, дзе маладыя людзі збіраюць ураджай і сутыкаюцца з простымі бытавымі задачамі, напрыклад, як забіць цвік. Аўтар бязлітасна высмейвае інфантыльнае сучаснае пакаленне, якое сёння больш жыве ў віртуальнай ілюзіі, чым у рэальным жыцці. 

Аўтар п'есы - вядомы беларускі драматург Павел Пражко

"Ураджай" на сцэне Купалаўскага паставілі толькі праз 12 гадоў пасля яго напісання. Сёння яго паказ прымеркаваны да 100-годдзя Нацыянальнага акадэмічнага тэатра.