Сезон вясновых кірмашоў стартуе ў Беларусі

8 апреля 2022
Набыць тавары выгадна можна на вясновых кірмашах. Сезон ужо стартаваў. Ад фермерскіх прадуктаў і вырабаў майстроў народнай творчасці да пасадачнага матэрыялу і сельгасінвентару. Сваю прадукцыю прапануюць гаспадаркі і арганізацыі ўсіх формаў уласнасці: рамеснікі, індывідуальныя прадпрымальнікі. Традыцыйна гандлёвыя рады разгорнуцца не толькі ў сталіцы, але і ў рэгіёнах рэспублікі. Будуць арганізаваны выязныя кірмашы і кірмашы выхаднога дня, у тым ліку ў прыгранічных раёнах. Наперадзе майскія святы, і нам ёсць што прапанаваць жыхарам і гасцям Беларусі. 

Так, ужо сфарміраваны план правядзення вясновых кірмашоў па рэгіёнах. У найбліжэйшы час яго размесцяць на сайтах абласных і раённых выканкамаў.