Сезон фантанаў у Мінску стартуе 28 красавіка

21 апреля 2023

Сталічныя фантаны ў чаканні воднай сімфоніі. Сезон стартуе  28 красавіка. Першаму акваакорду папярэднічае падрыхтоўка. Штучныя гейзеры зараз рамантуюць і ачышчаюць. Самая вялікая па плошчы чаша, напрыклад, ля Опернага тэатра.

Усяго 7 каскадаў і аб'ём 300 тысяч літраў. Перад запускам фантана  спецыялісты праводзяць "струменны душ" і рэгулююць фарсункі. Адначасова гідраработы праводзяць у так званых калодзежах і падземных помпавых устаноўках.

Святломузычныя і паглыбныя, скульптурныя - усяго ў Мінску амаль 40 фантанаў. Першы з'явіўся практычна 150 гадоў таму - у Аляксандраўскім скверы: гэта "Хлопчык з лебедзем". Яшчэ адзін вядомы гейзер у парку Перамогі: бруі "Ветразя" ўзнімаюцца больш чым на 20 метраў. Таксама сярод рэкардсменаў  самы эфектны і новы мультымедыйны фантан на рацэ Свіслач.