Сертыфікаты на кватэры ўручаныя шматдзетным сем'ям у Круглым

16 октября 2019
Сертыфікаты на кватэры ўручаныя ў Круглым. Іх атрымалі 9 шматдзетных сямей раёна. Палепшыць жыллёвыя ўмовы ўдалося дзякуючы дзяржпадтрымцы і льготным крэдытам. Урачыстая цырымонія стала сапраўдным і доўгачаканым святам для тых, хто ў хуткай будучыні адзначыць наваселле. Яшчэ 9 кватэр набудуць статус арэнднага жылля. У наступным годзе ў Круглым будзе здадзены яшчэ адзін 20-кватэрны дом.