Сяргей Рачкоў: Захад не зацікаўлены ва ўмацаванні Саюзнай дзяржавы

25 января 2022
Захад не зацікаўлены ва ўмацаванні Саюзнай дзяржавы. Пра гэта сёння заявіў старшыня Пастаяннай камісіі верхняй палаты парламента па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў. У Савеце Рэспублікі прайшла канферэнцыя, прысвечаная нацбяспецы  Саюзнай дзяржавы. На парадку дня  ў тым ліку і эканамічны суверэнітэт дружалюбных краін. У цэнтры ўвагі  сітуацыя на заходніх межах.

Гаварылі таксама пра кірункі паглыблення інтэграцыі ў сферы эканомікі, адукацыйных, навуковых, грамадска-палітычных арганізацый і ініцыятыў.