Сямён Шапіра правёў выязны прыём грамадзян у Мядзелі

20 мая 2015

Рамонт і прыватызацыя жылля, добраўпарадкаванне тэрыторый, рэалізацыя інвестдагавораў і газіфікацыя аграгарадкоў. Сёння губернатар Мінскай вобласці Сямён Шапіра правёў выязны прыём грамадзян у Мядзелі. Усяго кіраўнік Цэнтральнага рэгіёна разгледзеў 10 асабістых пытанняў. Палову з іх вырашылі на месцы, для іншых спатрэбілася дадатковая экспертыза.

І сёння ж нашы карэспандэнты ўбачылі, чым жыве Мядзельскі раён. Што новага прапануе Нарачанскі край аматарам актыўнага адпачынку гэтым летам.