Сённяшняя сустрэча ў Мінску ўжо становіцца галоўнай тэмай вядучых сусветных СМІ

11 февраля 2015
Павышаны інтарэс выказваюць, безумоўна, журналісты Украіны, Расіі, Францыі і Германіі. Так, парыжскія газеты адзначаюць, што Франсуа Аланд мае намер дабіцца безумоўнага поспеху на перамовах у Мінску. У сваю чаргу, нямецкая прэса выказвае спадзяванне, што ўсе бакі саміту ў беларускай сталіцы дасягнуць рэальнага прагрэсу ў абмеркаванні сітуацыі ва Украіне.