Сёння Сусветны дзень барацьбы з анкапаталогіяй

15 октября 2020

Рак малочнай залозы лідзіруе сярод жаночага насельніцтва планеты як самая распаўсюджаная і самая каварная. Паводле статыстыкі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, сёлета парадку 15 мільёнаў жанчын захварэлі на рак грудзей. У Беларусі гадавая лічба дасягае пяці тысяч. Праблема кантролю за хваробай і яе лячэннем вырашаецца праграмамі ранняй дыягностыкі, якая праводзіцца ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны. Дзякуючы скрынінгу, пухліна выяўляецца на ранніх стадыях для больш паспяховага лячэння.

Лідар айчыннай анкамедыцыны - Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава. Напярэдадні вядучыя спецыялісты ўстановы правялі анлайн-канферэнцыю для калег у рэгіёнах.