Сотні казачных чараўнікоў запоўнілі цэнтральныя вуліцы Мінска

23 декабря 2017

Чаго толькі не ўбачыш у гэтыя перадсвяточныя дні. Сёння вечарам сотні казачных чараўнікоў запоўнілі цэнтральныя вуліцы беларускай сталіцы. Гэта стала ўжо навагодняй традыцыяй - святочны настрой жыхарам і гасцям Мінска дарылі самыя розныя казачныя персанажы. Завяршылася грандыёзнае шоу танцавальным флэшмобам.

У яркім дэфіле прыняў удзел і Аляксандр Харавец. Ужо па добрай традыцыі Дзеды Марозы, Снягуркі і іншыя персанажы з вядомых казак і мультфільмаў збіраюцца на плошчы Незалежнасці. І ўсе разам клічуць самага галоўнага госця на навагоднім свяце. Праўда, Дзядуля Мароз гэтым разам крыху затрымаўся. Ацэньваў свой новы транспарт.

Галоўны навагодні персанаж сёлета сур'ёзна абнавіў сваю калясніцу. І замест традыцыйнай запрэжкі - жалезны "Беларус", пад капотам якога табун чыстакроўных скакуноў. Дзядуля Мароз, а навошта табе такая магутная тэхніка?

Менавіта на гэтых жалезных прыгажунах Дзядуля з унучкай узначалілі святочную калону. Каля тысячы Марозаў, Снягурак і розных казачных персанажаў пераадолелі адлегласць 2 кіламетры пад захопленымі поглядамі прахожых.

І якое ж свята навагодняе без галоўнай песні.

Хапае сёння і пяшчоты. Прычым плюшавай, у выглядзе вось такога двухметровага мішкі. З ім можна зрабіць селфі і, вядома, атрымаць масу абдымашак.

Уздоўж усяго маршруту руху калоны літаральна няма дзе сняжынцы ўпасці. І кожны глядач паспеў папрасіць у Дзедаў Марозаў здзяйснення самых патаемных жаданняў.

Зрэшты, некаторыя жаданні навагоднія персанажы выконвалі адразу ж.

Крыху з меншым размахам, але не меншым каларытам прайшло сёння шэсце навагодніх чараўнікоў і ў Слуцку. 101 пара Дзедаў Марозаў і Снягурак на працягу дня дарылі жыхарам горада радасць і ўсмешкі. І паабяцалі стварыць па-сапраўднаму зімовы настрой.

А сталічныя чараўнікі сваё дэфіле завяршылі на пляцоўцы ля Палаца спорту. Кульмінацыяй і без таго насычанага святам шэсця стаў грандыёзны флэшмоб, які ўпрыгожыў пнеўмафеерверк.