Сёння ўвечар абмяжуюць рух на праспекце Машэрава

15 апреля 2015

Гэтым вечарам у Мінску - ізноў абмяжуюць рух на праспекце Машэрава. Звязана гэта з правядзеннем трэніровак ганаровай варты і падрыхтоўкай да правядзення парада, прысвечанага 70-годдзю Вялікай Перамогі. З 22-юх гадзін і да паўночы будзе закрыты ўчастак ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў. Вадзіцелям рэкамендавана загадзя планаваць свой маршрут.