Сёння ў Мінску прэзентавалі першы беларускі дзіцячы транспарт

21 мая 2013

Ужо да пачатку навучальнага года кожная вобласць атрымае па дзесяць такіх аўтобусаў. Гэты важны сацыяльны праект быў запушчаны па ініцыятыве Кіраўніка дзяржавы і падтрыманы Банкам Развіцця. Акрамя таго, беларускія навінкі будуць пастаўляцца і на экспарт. Яны ўжо атрымалі прызнанне на выставах у Расіі і Украіне.


Якімі ноу-хау абсталююць дзіцячы транспарт, і хто будзе за рулём школьнага аўтобуса, ведае Якаў Бута. Вось такім праменадам  пачалася прэзентацыя першага беларускага школьнага аўтобуса. Вырашыць важную сацыяльную праблему па недахопе такога транспарту ў вёсках  Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў пачатку красавіка заклікаў прыватны бізнес. Першым адгукнуўся Банк Развіцця і ўжо прафінансаваў пастаўку 60 машын.
У рамках праекта да пачатку навучальнага года ў кожную вобласць паставяць па дзесяць машын. На працягу найбліжэйшых пяці гадоў новыя аўтобусы цалкам закрыюць  праблему з забеспячэннем сельскіх населеных пунктаў тэхнікай для перавозкі дзяцей у школу і назад. У новых школьных аўтобусах МАЗ 22 месцы. Усе абавязкова абсталяваныя рамянямі бяспекі. Зверху - спецыяльныя паліцы для партфеляў і рукзакоў. Яны зробленыя так,  каб сумкі   не падалі  ў салон. Яшчэ адна асаблівасць новых аўтобусаў - пнеўмападвеска, дзякуючы якой забяспечваецца плаўнасць руху.
Акрамя таго, аўтобусы будуць пастаўляцца на экспарт. Яны ўжо былі прадстаўлены на міжнародных выставах ва Украіне і Расіі. Для паставак за мяжу варыянт крыху адрозніваецца ад арыентаванага на ўнутраны рынак. Гэтыя аўтобусы дазволяць  скарачаць малакамплектныя  школы. Значыць, памяншаць выдаткі з бюджэту, і павялічваць магчымасці рэалізацыі сельскіх школьнікаў.  Акрамя таго, вадзіцелямі  новых аўтобусаў будуць выключна жанчыны. Па-першае, паводле слоў  аўтараў праекта,  яны водзяць  акуратней, па-другое, гэта дапаможа вырашыць праблему занятасці слабага полу ў сельскай мясцовасці.