У Мінску сёння пачне працаваць рэгіянальны форум нацыянальных каардынатараў

21 февраля 2018

Ён збярэ дэлегацыі больш чым з 40 краін. Гэта - высокія службовыя асобы, прадстаўнікі міжнародных арганізацый. Удзельнікі абмяркуюць пытанні выканання парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця да 2030 года. Яна ўключае спіс з 17 мэт. Сярод іх - ліквідацыя беднаты, барацьба з няроўнасцю, пытанні змены клімату. Беларусь ужо распачала шэраг важных крокаў. Урадам адобрана Нацыянальная стратэгія ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця да 2030 года. Такім чынам...

Мы ўваходзім у спіс краін з высокім узроўнем чалавечага развіцця і займаем 52-е месца са 188. Беларусь у ліку лідараў па СНД.

Чаканая працягласць жыцця ў нас у 2017 годзе дасягнула без малога 75 гадоў. Яшчэ ў двухтысячным было 69.

ВУП Беларусі летась вырас больш чым на 2 %. Забяспечаны выхад на прадугледжаныя пяцігадовай праграмай параметры росту эканомікі. І кампенсавана адставанне 2016 года.