Сёння ў Брэсце прадставілі новага памочніка Прэзідэнта Дзмітрыя Гобарава

12 июня 2013

Сёння ў Брэсце прадставілі новага памочніка Прэзідэнта - галоўнага інспектара па Брэсцкай вобласці Дзмітрыя Гобарава. Дзмітрый Дзмітрыевіч родам з Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. У яго дзве вышэйшыя адукацыі: палітолаг і кіраўнік-эканаміст. Вялікі вопыт кіраўніка: узначальваў сельгазарганізацыі і два раёны. З 2009-га старшынстваваў у Магілёўскім райвыканкаме. У Брэсцкай вобласці Дзмітрый Гобараў бываў, але больш дэталёва з рэгіёнам яму яшчэ трэба будзе пазнаёміцца. На найбліжэйшыя месяцы ў поле зроку інспектара трапяць пытанні мадэрнізацыі прадпрыемстваў, разгрузка складоў, вывучэнне цэнавай палітыкі. Асаблівая ўвага будзе нададзена будаўніцтву жылля і яго даступнасці для насельніцтва.