Сёння ў Беларусі вучацца больш за дзве тысячы кітайскіх студэнтаў

20 июля 2013
Адной з галоўных тэмаў гэтага тыдня стаў беларуска-кітайскі вектар узаемадзеяння. Наша краіна з'яўляецца стартавай пляцоўкай для многіх прадстаўнікоў Паўднёва-Усходняй Азіі як у эканоміцы, так і ў сферах адукацыі і культуры. Сёння ў Беларусі вучацца больш за дзве тысячы кітайскіх студэнтаў.

Расказвае Ніна Мажэйка.


Лі і Хантаа жывуць і вучацца ў Мінску ўжо больш за 8 гадоў. Абодва аспіранты Беларускай акадэміі музыкі. Тут жа, у цэнтры Еўропы, і пазнаёміліся.


Дырыжорскай мове яе вучыў сам Віктар Роўда, народны артыст СССР. Некалькі гадоў таму Лі стала трыумфатарам маскоўскага конкурсу харавых дырыжораў імя Папова. Прывезла другое месца і спецыяльны прыз за аўтарскую інтэрпрэтацыю рускай народнай песні Вниз по матушке по Волге.


Сёння вышэйшую адукацыю ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі атрымліваюць каля 200 студэнтаў з КНР. Пашыраецца і пералік спецыяльнасцяў. Як і раней, адны з самых папулярных - фартэпіяна і вакал. Ёсць заявы і на кітайскія народныя інструменты, напрыклад, янцынь - сучасны аналаг цымбалаў.


У родным горадзе Хантаа Лаяне, што ў правінцыі Хэнань, оперных тэатраў няма. Аддушынай для лірычнага тэнара сталі паходы ў наш Вялікі.


Сапраўдная жамчужына Беларусі - Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы і балета. Атрымаць месца ў трупе Вялікага імкнуцца не толькі беларусы, але і выхадцы з Кітая.


Магчымасць такая ёсць. За 20 гадоў супрацоўніцтва паміж краінамі двойчы кітайскія выпускнікі былі ў стажорскай групе тэатра.