Сёння ў Беларусі Дзень архівіста

6 октября 2014

У захавальнікаў гістарычных таямніц - прафесійнае свята. Сёння ў Беларусі Дзень архівіста. Пад іх наглядам больш за 12 мільёнаў розных дакументаў. Шляхецкія дамоўленасці, спляценні радаводаў, судовыя разгляды і ваенныя стратэгіі. Першым дзяржаўным архівам на тэрыторыі нашай краіны стаў яшчэ ў 19 стагоддзі Віцебскі цэнтральны архіў старажытных актавых кніг. Самае вялікае сховішча гісторыі сярэднявечнай Беларусі знаходзіцца ў Мінску - гэта гістарычны архіў. Між тым, самы вялікі збор фактаў аб Другой сусветнай вайне - у Нацыянальным архіве. Сховішча - адно з самых аб'ёмных па ваенным перыядзе ва ўсёй Еўропе.


Зараз фонды сховішчаў - тэкставыя кіна- і фотадакументы - актыўна пераводзяць у лічбавы фармат. Архівісты рыхтуюць і выдаюць зборнікі адаптаваных артэфактаў.