Сёння ў Беларусь даставяць Віфлеемскі агонь

15 декабря 2016

Урачыстае яго ўнясенне ў сабор Найсвяцейшай Дзевы Марыі адбудзецца ў суботу. На наступны дзень агонь адправяць у мінскія парафіі. Затым каталіцкія скаўты разнясуць яго па ўсіх абласцях. Кожны год прадстаўнікі гэтага руху запальваюць лампаду ў базіліцы Нараджэння Хрыстовага ў Віфлееме. Затым часціцы агню дастаўляюць у розныя краіны Еўропы.