Сёння кветкі - самы ходкі тавар

8 марта 2015

На вуліцах Мінска працягвае працаваць наш карэспандэнт Аляксей Радзівонаў (прамое ўключэнне).

Выбраць кветкі на любы густ у Мінску яшчэ можна, ды і заўтра можна будзе - спецыяльна да Міжнароднага жаночага дня беларускія аграномы вырасцілі больш за адзін мільён кветак. А як інакш, бо ў гэты дзень менавіта кветкі ўжо які год становяцца галоўным і самым прыемным вясновым падарункам для любімых жанчын.

Іншымі і не меней папулярнымі падарункамі сталі ювелірныя ўпрыгожванні, парфумерыя, адзенне і нават пуцёўка на мора. Патэльні сёлета не ў трэндзе.

Нагадаем, спецыяльна да Міжнароднага жаночага дня толькі ў Мінску працуе каля тысячы дадатковых гандлёвых пунктаў. Купіць букет для матуль, бабуль, дочак, цешчаў або каханых можна ў гандлёвых цэнтрах, на рынках або нават у пераходзе метро.

Як прызнаюцца самі чароўныя дамы, такіх знакаў увагі, як сёння, ім хацелася б не толькі 8 Сакавіка, а часцей. Гэта зразумела, бо каб нагадаць пра сваё каханне, не абавязкова чакаць свята. А я б хацеў павіншаваць прыгожую палову з Жаночым днём!