Майстар-клас па хакеі ад удзельнікаў турніру "Залатая шайба"

17 января 2016

У Гродне на адной са школьных лядовых пляцовак гульцы мясцовай каманды прадэманстравалі гледачам павароты, валоданне клюшкай і прыёмы абароны ад праціўніка. Большасць з гледачоў апынуліся сапраўднымі фанатамі хакея і нават пацвердзілі, што плануюць сабраць уласную каманду на будучы турнір. Падобных лядовых пляцовак у Гродне пакуль каля 12 - побач са школамі і ў цэнтральным парку. Усяго ж па вобласці з'явіцца яшчэ каля 70 такіх ледзяных аб'ектаў для дваровага хакея і проста катання на каньках. Дарэчы, актыўнасць мясцовых дваровых каманд у абласным цэнтры павялічылася ў разы. У розных хакейных турнірах плануецца ўдзел больш як 180 дзіцячых каманд.