Сёння з Беларускага вакзала ў Маскве адправіўся Цягнік памяці

20 июня 2014
Традыцыя, якой вось ужо на працягу 10 гадоў застаюцца верныя народы Беларусі і Расіі. Сёння з Беларускага вакзала ў Маскве ў кірунку Брэста адправіўся Цягнік памяці. Акцыя аб'ядноўвае ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і школьнікаў: у складзе эшалона больш за 300 расіянаў. Напярэдадні Дня памяці і ўсенароднага смутку яны прымуць удзел у памятных мерапрыемствах у Мінску і Брэсце, прымеркаваных да пачатку Вялікай Айчыннай.