Cёння роўна год пасля моцнага ўрагану

13 июля 2017

13 ліпеня 2016 на Мінск і некалькі раёнаў вобласці абрынулася стыхія. За лічаныя хвіліны яна цалкам змяніла аблічча многіх вёсак, паваліла вялізныя масівы лясоў. Але на месцах, дзе год назад быў непраходны буралом, ужо падрастае новы лес. З трынаццаці тысяч гектараў Мінскай вобласці адноўлена 70 %. Сёння жыхары пацярпелых вёсак успамінаюць той дзень. Што было - і што стала - храналогія падзей - у Надзеі Сербіненкі.

13 ліпеня 2016 года. Гэты дзень назаўсёды запомняць відавочцы стыхіі, якая ахінула ўсю краіну. Спачатку Віцебск, а потым Мінск, Смалявічы, Дзяржынск... Хтосьці запэўніваў, што бачыў сапраўднае тарнада, а хтосьці проста ратаваўся – і ўцякаў ад буры на ўласным аўто.

Смалявіцкі раён пацярпеў ад урагану. Праз год жыццё тут набывае звыклы рытм.

Мясцовыя жыхары падзеі аднагадовай даўніны памятаюць яскрава.

Дом сям'і Луферчыкаў цудам застаўся стаяць на сваім месцы. Замест даха год назад тут было толькі некалькі лістоў шыферу. Сёння - дах залатаны, плот на месцы, засталіся толькі касметычныя штрыхі.

Ад цяжкай тэхнікі, якая вывозіла павалены лес, моцна пацярпелі і дарогі. Сёння аўтобус у Пяцігодку едзе па новым асфальце.

13 тысяч гектараў лесу па Мінскай вобласці было літаральна знішчана. Але ўжо сёння 70 % засаджана новымі дрэўцамі.

13 ліпеня – выбітная дата і для беларускіх метэаролагаў. У той дзень другі раз пасля “Хаўера” - за апошнія 20 гадоў - лакальна быў выпісаны чырвоны ўзровень небяспекі.

Характар такіх прыродных з'яў вельмі зменлівы. Таму дакладна прадказаць надыход буры сіноптыкі могуць усяго за чатыры гадзіны.

Аранжавы ўзровень небяспекі па іроніі надвор'я абвешчаны і сёння, але сіноптыкі супакойваюць: урагану мінулагодняй сілы не будзе.