Сёння роўна год, як падпісаны ўказ аб 30-дзённым бязвізавым знаходжанні турыстаў у Беларусі

24 июля 2019

Госці з 80 краін могуць прылятаць у нашу краіну па такіх спрошчаных умовах праз Нацыянальны аэрапорт Мінск. За гэты час Беларусь наведалі амаль 137 тысяч турыстаў. Лідзіруюць грамадзяне Германіі, Італіі, ЗША і Польшчы. Візавае спрашчэнне ажывіла цікавасць да нашай краіны.