Сёння вырашыць праблемныя пытанні дапамогуць прамыя тэлефонныя лініі

20 января 2018

На сувязь выйдуць кіраўнікі дзяржорганаў. На пытанні адкажуць міністр ЖКГ Аляксандр Церахаў, а таксама кіраўнік Мінпрыроды Андрэй Худык. Прамыя лініі правядуць міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко і міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі.

Акрамя гэтага, сёння на сувязі будуць і намеснікі старшынь абласных, гарадскіх і раённых выканкамаў, а таксама кіраўнікі спраў. Прамыя тэлефонныя лініі будуць працаваць да поўдня.